Звышчасовая шчаслівасць



Во­сень­скі, лі­ста­па­даў­скі на­строй і пе­ра­вод стрэ­лак га­дзін­ні­каў у мі­ну­лую ня­дзе­лю з трэ­цяй на дру­гую га­дзі­ну, быц­цам да­ю­чы нам больш сну, не ўвя­лі мя­не ў па­зі­тыў­ную, рэф­лек­сіў­ную на­сталь­гію, але на­ад­ва­рот, вык­лі­ка­лі ўва мне раз­д­раж­не­насць. На прак­ты­цы гэ­та аба­зна­ча­ла няст­рым­ны марш на кух­ню, дзе дзвер­цы ха­ла­дзіль­ні­ка му­сі­лі ад­чуць, што ма­юць да­чы­нен­не з асо­бе­нем, які свае нер­вы за­я­дае ўсім, што яму пад ру­ку па­па­дае. А ў мя­не про­ста з’я­ві­лі­ся звы­чай­ныя жыц­цё­выя праб­ле­мы, ха­рак­тэр­ныя май­му ўзро­сту. Як мне за­раз ес­ці і пры­маць ля­кар­ствы пас­ля яды — па­вод­ле но­ва­га ці ста­ро­га ча­су? Ле­кар мне вель­мі пе­рас­це­ра­гаў, каб не ўво­дзіць рэз­кіх змен у па­ра­дак сну, дня і ў час пры­ман­ня ля­кар­стваў. Зна­чыць, мой бі­я­ла­гіч­ны га­дзін­нік па­тра­буе за­раз спа­кою, спа­кою і яш­чэ раз спа­кою.

Так­са­ма спа­кою жа­да­юць мі­льё­ны жы­ха­роў кра­ін Еў­ра­са­ю­за, якім два ра­зы ў год трэ­ба пе­ра­во­дзіць стрэл­кі га­дзін­ні­каў — з лет­ня­га на зі­мо­вы час, а по­тым на­ад­ва­рот. На­ват бы­лі зроб­ле­ны ма­са­выя еў­ра­пей­скія апы­тан­ні ў гэ­тай спра­ве, дзе лю­дзі яс­на ска­за­лі: не хо­чам мя­няць ча­су. Ну і ака­за­ла­ся (вось та­му мая раз­д­раж­не­насць да­сяг­ну­ла нер­во­ва­га вы­бу­ху), што мо за… пяць га­доў еў­ра­са­юз­ныя ўла­ды зной­дуць час, каб за­няц­ца спра­вай зме­ны ча­су і пе­ра­стаць нер­ва­ваць лю­дзей ды па­ру­шаць іх­ні бі­я­ла­гіч­ны рытм жыц­ця. Зда­ва­ла­ся б, са­мая про­стая спра­ва — не па­лі­тыч­ная, не эка­на­міч­ная, без суп­раць­ста­ян­няў і кан­ф­лік­таў па­між па­а­соб­ны­мі дзяр­жа­ва­мі, але не мо­жа быць вы­ра­ша­на от так па звы­чай­ным хо­дзе спраў. Ця­пер мо­жам уя­віць, як дзей­ні­ча­юць еў­ра­са­юз­ныя бю­рак­ра­тыч­ныя струк­ту­ры ў спра­вах ця­жэй­шай ва­гі і ад­каз­нас­ці. На­ву­коў­цы і спе­цы­я­лі­сты па энер­гіі ўжо даў­но да­ка­за­лі, што зме­на ча­су не ня­се за­раз ані­я­кіх аш­чад­нас­цей у энер­ге­тыч­най сфе­ры ў су­вя­зі са зме­най раск­ла­ду на за­пат­ра­ба­ва­насць на энер­гію ў за­леж­нас­ці ад цык­ла пра­цы. Гэ­та не час энер­ге­тыч­на­га кры­зі­су ся­мі­дзя­ся­тых га­доў. За­тое ле­ка­ры здаў­на пе­рас­це­ра­га­лі і тры­вож­на пры­во­дзяць прык­ла­ды шкод­нас­ці гэ­тай з’я­вы для ар­га­ніз­маў, ук­люч­на са смяр­тэль­най не­бяс­пе­кай. Зда­ва­ла­ся, што ўжо два-тры га­ды та­му на­зад спра­ва па­спя­хо­ва зак­ры­ец­ца, але не — апяць двац­цаць пяць. Да­лей едзем на гэ­тым дзі­вос­ным ваз­ку ча­су. Ла­гіч­ным зда­ец­ца, што та­кую спра­ву па­він­ны хут­ка вы­ра­шаць па­а­соб­ныя дзяр­жа­вы ў сва­ім юры­дыч­ным па­рад­ку, але аказ­ва­ец­ца — нель­га.

Адзі­ным у та­кой сі­ту­а­цыі па­ра­тун­кам з’яў­ля­ец­ца са­ма­а­ба­рон­ны чор­ны гу­мар, бо ге­не­раль­на лю­дзям і на­ро­дам з су­сед­ніх кра­ін бы­вае ад­нак не да сме­ху. Ну глянь­ма ха­ця б на двух­га­дзін­ную роз­ні­цу па­між Поль­ш­чай і Бе­ла­рус­сю. Поў­ны каш­мар, асаб­лі­ва, ка­лі хо­чаш паз­ва­ніць сяб­рам у Га­род­ню ці Бе­рас­це. У пра­сто­ра­ва-ча­са­вым вы­мя­рэн­ні мы быц­цам бы ад­да­ля­ем­ся ў зу­сім дру­гую ге­аг­ра­фіч­ную па­ла­су ча­су. Ад­нак у фі­зіч­ным пла­не мы не пе­ра­мяш­ча­ем­ся ра­зам са сва­імі га­ра­да­мі, ву­лі­ца­мі і людзь­мі. Па­мя­таю, што ка­лісь­ці на квіт­ках на цяг­нік па­між Бе­ла­сто­кам і Га­род­няй га­дзі­на вы­ез­ду і пры­ез­ду па­між абод­ву­ма пун­к­та­мі зна­чы­ла­ся па ад­ным ча­се! І ту­ды, і на­зад. Бы­лі та­кія ча­сы, што па­між гэ­ты­мі га­ра­да­мі кур­са­ва­лі яш­чэ цяг­ні­кі… Ме­на­ві­та хі­ба толь­кі лю­бі­це­лі фі­ла­со­фіі і пэў­най част­кі фі­зі­кі на гэ­тым прык­ла­дзе маг­лі б іра­ніч­на нам, ды­ле­тан­там, раст­лу­ма­чыць як ка­ро­ве, не аб­ра­жа­ю­чы гэ­тай жы­вё­лы, тэ­о­рыю ўмоў­нас­ці ча­су і ад­нос­нас­ці ў ім на­шай пры­сут­нас­ці. Па­быў­ка, чэр­гі і пе­ра­ся­кан­не поль­ска-бе­ла­ру­скіх да­рож­ных пе­ра­хо­даў пас­ля 1991 го­да гэ­та ўжо, ду­маю, па­він­на раз­г­ля­дац­ца ў ча­са­ва-пра­сто­ра­вым вы­мя­рэн­ні цэ­лы­мі ін­тэр­дыс­цып­лі­нар­ны­мі ўні­вер­сі­тэц­кі­мі ка­фед­ра­мі. Мне са­мо­му, пры­зна­юся без біц­ця, уда­ло­ся не­каль­кі ра­зоў пе­ра­ся­чы гэ­тую мя­жу, не ве­да­ю­чы ў якім ча­се ўсё гэ­та ад­бы­ва­ла­ся і коль­кі ча­су ўво­гу­ле тры­ва­ла па­да­рож­жа. От та­кія дзіў­ныя па­да­рож­жы ў ча­се, але без ча­су. Быц­цам толь­кі за­ка­ха­ныя ча­су не лі­чаць. Але аг­ля­да­ю­чы­ся на­зад у ча­сы мі­ну­лай ужо ма­ла­дос­ці, не­сум­нен­на пры та­кой фор­ме па­меж­на­га ван­д­ра­ван­ня ме­лі мы про­ста да­чы­нен­не да дэ­фі­ні­цыі псі­ха­ла­гіч­на­га ста­ну звыш­ча­со­вай шчас­лі­вас­ці, ча­го ўсім жа­даю ў су­вя­зі з чар­го­вай зме­най ча­су.

Яў­ген ВА­ПА, „Ніва” №45, 2022 г.