Жыхару Баранавічаў вынеслі вырак па „справе Зельцэра”



У Берасцейскім абласным судзе асудзілі Эдгара Шырко паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Справу разглядаў суддзя Сяргей Беразюк.

Эдгара затрымалі па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў сацсетцы „Вконтакте” пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

Шырко ў мінулым працаваў бібліятэкарам, журналістам у выданні Intex-Press, выкладаў гісторыю і грамадазнаўства ў школе.