Дзмітрый Балкунец: Аблава на Акадэмію навук Беларусі – помста рэжыма за 2020 год



2-га лістапада ў Акадэміі навук Беларусі КДБ правёў выбарачныя затрыманні супрацоўнікаў. Агулам вядома пра 44 выпадкі.

Палітолаг Дзмітрый Балкунец лічыць такую аблаву выключна ініцыятывай рэжыму Лукашэнкі, а не падставай для адкрыцця працоўных месцаў для навукоўцаў з Расеі:

– Гэта ўнутраная інэрцыя часткі беларускага грамадства. Гэта людзі больш савецкія, чым расейскі істэблішмэнт. Палітычныя, культурныя трансфармацыі, у многіх расейскіх гарадах – у Маскве, Пецярбургу адбыліся часткова без саветызацыі. У Беларусі нічога падобнага не адбылося. Зараз у сістэме сілавых ведамстваў Беларусі шуневічаў вельмі многа. Сталін, здаецца, больш для іх кумір, чым Лукашэнка. І яны зараз маюць уладу. Гэта класавая нянавісць да людзей іншых прафесій.

Па словах Дзмітрыя Балкунца, падчас улады Лукашэнкі Акадэмія навук Беларусі была знішчана як аўтаномная адзінка навукі незалежнай краіны. Што і сказалася на адсутнасці належнага фінансавання фундаментальных навук Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Array