Вользе Брыцікавай зноў прысудзілі 15 сутак
Старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтан» затрымалі 1 лістапада. Сёння, 3 лістапада, яе асудзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», паведамляе прафсаюз.

Вясной гэтага года Брыцікава правяла па адміністрацыйных артыкулах за кратамі 75 сутак без перапынку. Яе пяць разоў запар арыштоўвалі на 15 сутак.
У чэрвені 2023 будучага году Міжнародная арганізацыя працы разгледзіць санкцыі да ўладаў Беларусі за невыкананне правоў незалежных прафсаюзаў.