Міліцыя скардзіцца, што ў Беларусі зрываюць чырвона-зялёныя сцягі
У міліцыі паскардзіліся, што ў Беларусі зрываюць чырвона-зялёныя сцягі.

З сярэдзіны кастрычніка ў краіне зафіксавалі некалькі фактаў „здзеку з дзяржаўных сцягоў”, паведамляе прэс-служба МУС.
У Івацэвіцкім раёне 33-гадовы вясковец сарваў лукашэнкаўскі сцяг з будынка мясцовай адміністрацыі.
Таксама паступіла 26-гадовая менчанка.
У Дрыбінскім раёне 22-гадовы мясцовы жыхар са сваім 23-гадовым прыяцелем скралі сцяг з будынка Дома культуры для фотасесіі.
У мінулую нядзелю малады бабруйчанін сарваў сцяг з будынка магазіна.