Анатоль Лябедзька: Мікалай Казлоў не з’ехаў за мяжу, а пачаў аднаўляць партыйную працу
Менскі суд пакараў старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Міколая Казлова двумя з паловай гадамі калоніі за ўдзел у пратэстным шэсці.

У пачатку 2022 года мужчына ўжо адбываў трохмесячны арышт нібыта за разгалошванне дадзеных следства. Як адзначае былы старшыня партыі Анатоль Лябедзька, Мікалай Казлоў мог з’ехаць з краіны, але застаўся ў Беларусі з-за сваёй прынцыповай пазіцыі.
– Мікола адсядзеў свой тэрмін, выйшаў з турмы, і ён не паехаў за мяжу, як чакалі ў сілавых структурах. Ён паехаў па рэгіёнах. Каля 20 сустрэч было запланавана. Усе офісы Аб’яднанай грамадзянскай партыі вярнуліся да працы, яны пачалі функцыянаваць. Туды пацяклі ручайкі людзей, не толькі партыйных актывістаў. І для іх гэта было, канешне, такім персанальным выклікам.
У сваім апошнім слове Мікалай Казлоў заявіў, што абавязкова будзе рэабілітаваны, і што крымінальная справа супраць яго была распачата незаконна.
Беларускае Радыё Рацыя