У «тэрарыстычны спіс» дадалі яшчэ 7 чалавек
Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — там з’явіліся прозвішчы яшчэ сямі чалавек. Цяпер у ім 941 чалавек, з іх — 196 беларусы.

Сярод іх Трызно Уладзіслаў (арт. 130 КК (распальванне варожасці)), палітзняволены былы следчы Станіслаў Пугачоў, а таксама меркаваныя, па версіі ўладаў, адміністратары «Чорнай кнігі Беларусі» Яніна Сазановіч, Дзмітрый Навоша, Данііла Багдановіч, Вольга Высоцкая, Валерыя Занімонская. Іх абвінавачваюць у распальванні варожасці (арт. 130 КК) і закліках да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (арт. 361 КК).