ЗША перададуць Украіне 1100 дронаў-камікадзэ



Злучаныя Штаты ў рамках новага пакета вайсковай дапамогі на 400 мільёнаў даляраў, перададуць Украіне 1100 дронаў-камікадзэ Phoenix Ghost, 250 бронетранспартэраў, 40 бронекатэраў і савецкія танкі Т-72, якія стаялі на ўзбраеньні Чэхіі.

Фота: AeroVironment, Inc. / AP

Частка выдзеленых сродкаў пойдзе на арганізацыю ў Нямеччыне штабу, які каардынуе выдзяленне ваеннай дапамогі Кіеву, у тым ліку трэніроўкі ваеннага персаналу, паведаміла ў пятніцу на брыфінгу прадстаўніца Пэнтагону.

Большая частка ўзбраенняў будзе зробленая або адноўленая адмыслова для Украіны, а не ўзятая са складоў. Таму пастаўкі мяркуецца завяршыць у 2023 годзе.

З лютага Вашынгтон выдзеліў Украіне вайсковай тэхнікі і іншага абсталявання на агульную суму больш за 18 мільярдаў даляраў. Раней Кіеву ўжо былі пастаўленыя 700 Phoenix Ghost.

Дрон можа знаходзіцца ў паветры больш за 6 гадзінаў, чакаючы прыдатнай мэты. Пасля чаго ён пікіруе на яе і ўзрываецца, магутнасці выбуху павінна хапіць для знішчэння браніраванай тэхнікі.

svaboda.org

Array