Вайна ва Украіне: Менск папярэджаны аб наступствах за запуск ракетаў



255-ы дзень вайны. Краіны «Групы сямі» (G7) папярэдзілі ўлады Беларусі аб «велізарных дадатковых выдатках» у выпадку прамога ўдзелу ў вайне РФ супраць Украіны.

Цытата: «Калі беларускія ўлады яшчэ больш прыцягнуць Беларусь да агрэсіўнай вайны РФ супраць Украіны, у прыватнасці, дазволяць расейскім узброеным сілам выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для запуску ракет, накіраваных на Украіну, краіны «Групы сямі« накладуць на рэжым велізарныя дадатковыя выдаткі». Гэтак гаворыцца ў сумеснай заяве па выніках сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў, апублікаванай на сайце МЗС Нямеччыны. «Група сямі» – нефармальны міжнародны клюб, у які ўваходзяць ЗША, Вялікая Брытанія, Нямеччына, Італія, Канада, Францыя і Японія.

Напярэдадні ў Генштабе УСУ паведамілі, што на працягу кастрычніка Расея перакінула ў Беларусь па чыгунцы вайсковую тэхніку, маёмасць і салдат, сцвердзіўшы, што такім чынам РФ працягвае выкарыстоўваць Беларусь для нанясення ўдараў па тэрыторыі Украіны. Украінская выведка сцвярджае, што Лукашэнка не ўпэўнены, што беларусы гатовыя падтрымаць магчымы ўдзел Беларусі ў вайне супраць Украіны.

Array