МЗС краін G7 папярэджваюць Лукашэнку аб новых санкцыях
Міністры замежных спраў краін «Вялікай сямёркі» заклікалі Аляксандра Лукашэнку спыніць падтрымліваць расейскую вайну і не ўцягваць у яе Беларусь. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве па выніках іх сумеснага пасяджэння 4 лістапада ў нямецкім Мюнстары, піша «Еўрапейская праўда».
«Мы зноў заклікаем беларускія ўлады спыніць спрыяць расейскай агрэсіўнай вайне, у тым ліку дазваляць расейскім Узброеным сілам выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю для запуску ракет, накіраваных на Украіну. Калі беларускія ўлады будуць яшчэ больш наўпрост уцягваць Беларусь у вайну Расеі, G7 накладзе на рэжым непасільныя дадатковыя выдаткі», — гаворыцца ў заяве.
У заяве адзначаецца, што краіны G7 працягнуць накладаць эканамічныя санкцыі на Расею і іншыя краіны, фізічных або юрыдычных асоб, якія аказваюць ваенную падтрымку агрэсіўнай вайне Масквы. Некаторыя ўжо аказалі такую падтрымку — напрыклад, Іран, які даў Расеі беспілотныя лятаючыя апараты.
Array