7 лістапада кантактная група Рады Еўропы сустрэнецца з беларускімі дэмсіламі



7 лістапада адбудзецца першае паседжанне кантактнай групы беларускіх дэмакратычных сілаў і Рады Эўропы. Пра гэта паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

«Вялікая і важная падзея. У панядзелак будзе зроблены першы крок па ўступе Беларусі у Раду Эўропы. Мы пачынаем афіцыйную супрацу з гэтай міжнароднай арганізацыяй. Лукашэнкаўскую дэлегацыю з Рады Эўропы выкінулі. Цяпер Беларусь будуць прадстаўляць дэмакратычныя сілы і грамадзянская супольнасьць Беларусі», — напісаў Франак.

Аб стварэнні кантактнай групы быў абвешчана 8 верасня. Перад гэтым у Савеце Еўропы аб’явілі аб спыненні працы з афіцыйным Менскам.

Па інфармацыі «Позірка», паседжанне групы адкрыюць генсак Рады Еўропы Марыя Печыновіч-Бурыч і Святлана Ціханоўская.

Array