Суд над палітзняволенай Эмай Сцепулёнак пачнецца 10 лістапада



Суд над палітзняволенай Эмай Сцепулёнак пачнецца 10 лістапада.

68-гадовая былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эма Сцепулёнак за кратамі ўтрымлівалася амаль год. Яе затрымалі 29 верасня 2021 года за каментар у сатсетках па «справе Зельцэра». Ёй выставілі абвінавачванне паводле артыкулаў 369 і 130 Крымінальнага кодэкса. Жанчына не мае ў Беларусі ані сваякоў, ані сяброў, але неабыякавыя людзі не пакінулі яе сам-насам з рэпрэсіямі. За час у зняволенні ў яе пагоршылася здароўе і сапсаваўся зрок.

У сярэдзіне верасня жанчыне змянілі меру стрымання і перавялі на хатні арышт. Справу жанчыны пачнуць разглядаць 10 лістападза ў судзе Мёрскага раёна ў закрытым рэжыме. Працэс будзе весці суддзя Ірына Яскевіч. Заўтра ёй споўніцца 69 год.