Вайна ва Украіне: Кіеву будзе не да калядных святаў



256-ы дзень вайны. Усяго ў вайне ва Украіне задзейнічана па розных падліках каля мільёна ўкраінцаў і паўмільёна расейцаў. Баявыя дзеянні працягваюцца.

Пра гэта распавёў афіцэр ЗСУ, до вайны – дырэктар Фонда развіцця дэмакратыі Юры Мундзюк. Кожны дзень гінуць людзі, чуваць выбухі, ёсць прылёты, – распавёў суразмоўца:

– Я на поўдні Украіны, я тут у некалькіх рэгіёну поўня Украіны, там Адэшчына, Мікалаеўшчына. Ва Украіне цяпер новая рэальнасць напрацягу 9 месяцаў. На вуліцах могуць быць блокпасты, дзе стаіць тэрабарона, паліцыя, войска. На нейкіх стратэгічных месцах, пры ўездзе ў горад, на вялікіх развілках, на дарогах і гэтак далей.

Людзі спускаюцца ў бамбасховішчы, паколькі зноў сталі рэагаваць на сігналы паветранай трывогі, на зіму закупаюць прадукты, шукаюць лайфхакі са святлом і ў цэлым электраэнергіяй. Але ў Кіеве за апошнія тыдні сітуацыю можна назваць адносна спакойнай, магчыма, таму што людзі да вайны ўжо прызвычаіліся, – распавяла беларуска Аліса Навіцкая:

Зараз Кіеў вярнуўся да жыцця, працуюць крамы, шапікі. Выйшаў закон, што падчас паветранай трывогі ўсе гандлёвыя цэнтры павінны зачыняцца. Я хаджу ў спартовую залю, у басейн, калі пачынаецца паветранная трывога, то просяць пакінуць памяшканне і накіроўвацца да бліжэйшага бункера. Даводзіцца з ручніком на галаве выходзіць на вуліцу. То бок мы неяк адаптуемся.

У Кіеве не будуць праводзіць масавыя святочныя мерапрыемствы на Новы год і Каляды. Пра гэта ў эфіры тэлемарафона паведаміў мэр горада Віталь Клічко.

„Новы год і Раство ніхто адмяняць не будзе. Я перакананы, што кожны зможа адсвяткаваць у коле сям’і. Масавых святкаванняў у нас 100% не будзе”. Клічко дадаў, што ўлады Кіева яшчэ не прынялі рашэнне, ці ставіць у горадзе навагоднюю ялінку.

Беларускае Радыё Рацыя

Array