160 гадоў з дня смерці Віктара Каліноўскага



160 гадоў таму – 6 лістапада 1862 года ў фальварку Якушоўка памёр Віктар Атан Каліноўскі, гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1860-х гадоў, старэйшы брат Кастуся Каліноўскага.

Віктар Каліноўскі нарадзіўся 21 красавіка 1833 году ў мясцовасці Мастаўляны (Беластоцкі павет). У 1858—1862 гадах адзін з кіраўнікоў нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі ў Пецярбургу. Сабраў унікальную бібліятэку, якая налічвала больш за 5000 рукапісаў і кніг, прысвечаных галоўным чынам гісторыі ВКЛ. Увосень 1862 захварэў на сухоты, выехаў да бацькі ў фальварак Якушоўка (цяперашні Свіслацкі раён), дзе і памёр.

Беларускае Радыё Рацыя