“Puma-22”: буйнейшыя вайсковыя манеўры краін Вышаградскай групы



Еўрапейскія краіны праводзяць вайсковыя вучэнні блізу мяжы з Украінай. Вучэнні “Puma-22” – гэта найбуйнейшыя манеўры войск краін Вышаградскай групы.

„Яны аб’ядноўваюць намаганні войскаў з Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі і саюзнікаў, Вялікабрытаніі і ЗША, для далейшага ўмацавання магчымасцей аператыўнай сумяшчальнасці”, – гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны Польшчы ў Twitter.

У вучэннях бяруць удзел каля 2000 вайскоўцаў і 300 адзінак тэхнікі. Галоўная мэта вучэнняў – праверка здольнасці да планавання і арганізацыі дзеянняў супольна з саюзнікамі.

Array