Палітвязня Дзмітрыя Дубоўскага зноў будуць судзіць



Палітвязня Дзмітрыя Дубоўскага, асуджанага да 18 гадоў калоніі, зноў будуць судзіць. 15-га лістапада ў судзе Заводскага раёна Менска адбудзецца суд над ім па справе аб падзеях 2010 года.

Гаворка ідзе пра падзеі 30 жніўня 2010 года, калі была здзейснена атака кактэйлямі Молатава на Амбасаду Расейскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Анархісту ставіцца ў віну ч.2 арт. 339 КК (хуліганства) і ч.2 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці). Справу будзе разглядаць суддзя Алег Каляда.