Вызвалены палітвязень Алег Фамін



Вызвалены чарговы палітвязень са „знакамітай” папраўчай калоніі №17 Шклова Алег Фамін з Ваўкавыску:

48-гадовы прадпрымальнік, трэнер па футболе з Ваўкавыску, быў затрыманы 15 жніўня 2020 года. Ён асуджаны суддзём Мікалаем Талашкам на 2 гады і 6 месяцаў з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму за гвалт, або пагрозу ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі Вячаслава Іванова. Алег Фамін павінен быў выплаціць „пацярпеламу” Іванову 2000 рублёў маральнай кампенсацыі. Разам з ім была асуджана на 1,6 гады „хатняй хіміі” і жонка Анастасія Фаміна, якая кінулася мужу на дапамогу. Сужонкі Фаміны сваёй віны не прызналі.

Беларускае Радыё Рацыя