Узброеныя сілы Украіны вызвалілі 37 працэнтаў захопленых тэрыторыі



Украінскія войскі пачалі ў жніўні контрнаступ, у выніку якога ўдалося вызваліць большую частку Харкаўскай вобласці і часткова Херсонскую вобласць. Узброеныя сілы Украіны вызвалілі 37 працэнтаў тэрыторыі, якую з пачатку ваеннага ўварвання акупавала Расея.

Як адзначае OSINT- аналітык Def Mon, пад расейскай акупацыяй было 200 тысяч квадратных кіламетраў, з іх больш як 75 тысяч квадратных кіламетраў вярнуліся пад кантроль украінскіх войскаў і ўлады Украіны.

Дадам, што OSINT-аналітыка — гэта інфармацыя, якая падсумоўваецца ў выніку вывучэння адкрытых крыніц. Улады Украіны афіцыйна не паведамляюць, якая частка ўкраінскай тэрыторыі застаецца пад расейскай акупацыяй.

Array