Мовазнаўца Сяргей Гаранін распавёў пра свае „суткі”



„Адзін быў збіты так, што мог ляжаць толькі на жываце”.

Мовазнаўца Сяргей Гаранін распавёў пра свае суткі на Акрэсціна.

„Было ў камеры з намі і пару крымінальных, але іх трымалі ў руках, нават не дазвалялі мацюкацца. Яны ахвотна ішлі на кантакт і падпарадкоўваліся агульным правілам. Бялізны, натуральна, няма, прагулак таксама, ад спёртага паветра ва ўсіх кашаль, і вочы заплываюць гноем. Ну, вошы — гэта святое. Хлопцаў маладых шкада, бо іх вельмі моцна збіваюць у ГУБАЗіКу. Адзін быў збіты так, што мог ляжаць толькі на жываце. Паклалі яго пад краты, дзе троху цягне халодным паветрам. Так ён мог спаць”, – распавёў навуковец.

Сяргей Гаранін — намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. Ён адбыў 10 сутак адміністрацыйнага арышту, па артыкуле „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”.