Жонку палітвязня Арцёма Анішчука асудзілі на 10 сутак
Вольгу Анішчук асудзілі на 10 сутак за рэпост з «Нашай Нівы». Справу Вольгі 7-га лістапада, у выхадны дзень, разглядала дзяжурная суддзя Заводскага раёна Менска Алена Някрасава.
Вольгу Анішчук затрымалі 4 лістапада. 3 лютага 2021 года яе мужа Арцёма асудзілі да двух гадоў калоніі за пашкоджанне машыны сілавіка. Яго адправілі адбываць тэрмін у Магілёўскую калонію № 15, дзе ён зазнаў катаванні і збіццё.
Арцём мусіў выйсці на свабоду напрыканцы чэрвеня, адбыўшы цалкам тэрмін два гады, але яго зноў не выпусцілі, бо завялі новую крымінальную справу за абразу міліцыянта ў закрытым тэлеграм-чаце яшчэ да яго затрымання.
