Палітвязня асудзілі на 2 гады калоніі па „справе Зельцэра”
У Менскім гарадскім судзе асудзілі палітзняволенага Сяргея Рындзевіча паводле крымінальных артыкулаў „Распальванне іншай сацыяльнай варожасці” і „Абраза прадстаўніка ўлады”.

Яму прызначылі 2 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф памерам 200 базавых велічыняў (6400 рублёў). Справу разглядаў суддзя Сяргей Хрыпач.
Сяргея затрымалі летась у кастрычніку па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.