Палітвязня Алеся Пушкіна збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым
Палітычнага вязня, мастака Алеся Пушкіна збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым. Як паведамляе “Вясна”, адміністрацыя калоніі “Воўчыя норы” ініцыявала ўзмацненне рэжыму адбыцця пакарання Алесю Пушкіну і перавод яго ў турму.
Суд па замене рэжыму адбудзецца 11 лістапада ў судзе Івацэвіцкага раёна. Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксандр Кірыловіч, які нядаўна ўзмацніў пакаранне іншаму палітвязню – Сцяпану Латыпаву.
Алесь Пушкін быў затрыманы 30 сакавіка 2021 года. Яго прызналі вінаватым па двух крымінальных артыкулах: здзек з дзяржаўных сімвалаў і распальванне варожасці або варажнечы. І прысудзілі да пяці гадоў пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
