Раман Кісляк: Рэальныя лічбы затрыманых могуць быць нашмат вышэй
Па дадзеных праваабаронцаў, у кастрычніку ў Беларусі было затрымана як мінімум 317 чалавек. Вядома пра не менш за 193 судовыя пасяджэнні па адміністрацыйных справах.

Раман Кісляк, праваабаронца арганізацыі Human Rights Impact кажа, што рэальныя лічбы могуць быць нашмат вышэй, бо некаторыя сваякі затрыманых нікому не паведамляюць пра затрыманне:
– Мы можам дапамагаць не раскрываючы інфармацыю, таксама калі людзі просяць апублікаваць, то праваабаронцы публікуюць. У дадзеным выпадку ўжо родныя вырашаюць, вызначаюцца, вырашаюць, абмяркоўваюць з адвакатам, могуць абмеркаваць з праваабаронцамі. У розных сітуацыях па-рознаму можна дзейнічаць. Я, як юрыст, як адвакат, магу сказаць, што ўсё залежыць ад справы і сітуацыі, усё трэба аналізаваць індывідуальна.
Раман Кісляк зазначае, што затрыманні і пераслед будуць працягвацца. Па дадзеных праваабаронцаў, сілавікі працягваюць актыўна шукаць тых, хто хоць неяк пратэставаў у 2020.
Беларускае Радыё Рацыя