З гарадзенскага ўніверсітэта звольнілі гісторыка Святлану Сілаву



З Гарадзенскага купалаўскага ўніверсітэта звольнілі кандыдата гістарычных навук, дацэнта, спецыяліста па царкоўнай гісторыі –  Святлану Сілаву. Афіцыйная прычына звальнення — адсутнасць на працоўным месцы больш трох гадзін.

Сілава з 2000 года працавала на кафедры гісторыі Беларусі, з’яўлялася намесніцай загадчыка кафедры па вучэбнай працы.

У кастрычніку Святлану затрымалі сілавікі. Пазней ёй прысудзілі штраф паводле арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).