„Зачыстка” іншадумцаў не спыняецца
У Пінску зноў беззаконіў берасцейскі ГУБАЗіК. Сілавікі затрымалі трох грамадзянаў – двум пінчукам пагражае зняволенне па крымінальнай справе за абразу кіраўніка краіны і распаўсюд нацысцкай сімволікі, а аднаго, нібыта за рэпосты забароненых матэрыялаў пакуль пакаралі адміністрацыйным арыштам.

Праваабаронца Алесь Рамановіч адзначае, што „зачыстка” іншадумцаў не спыняецца ўжо больш за два гады:
– Ціск і рэпрэсіі не памяншаліся. Яны як набралі абарот, так і працягваюцца. І амаль што кожны дзень мы маем па Беларусі нейкіх затрыманых, нейкіх асуджаных, гэта бясконца. Я думаю, што гэта таксама будзе працягвацца. Яны такім чынам, напэўна, думаюць, што чалавека выхаваюць, пераканаюць гэтым вось ціскам.
Праваабаронца перакананы, што сілавікі дзейнічаюць выключна ў адпаведнасці з нейкім спісам, які ўжо, напэўна, складаецца з аналізу каментароў у сеціве, актыўнасці на альтэрнатыўных пляцоўках.
Беларускае Радыё Рацыя