68-гадовую былую настаўніцу з Мёраў судзяць за каментар у сацсетках па «справе Зельцэра»



Сёння, 10 лістапада, адбываецца суд над палітзняволенай былой настаўніцай беларускай мовы.

68-гадовая былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эма Сцепулёнак утрымлівалася за кратамі амаль год. Пенсіянерку затрымалі за каментар у сацсетках па «справе Зельцэра». Ёй выставілі абвінавачванне ў «абразе прадстаўніка ўлады» і «распальванні варожасці ці варажнечы».

За час знаходжання у зняволенні ў Эмы Сцепулёнак пагоршылася здароўе і сапсаваўся зрок. У сярэдзіне верасня ёй змянілі меру стрымання і перавялі на хатні арышт. Справа разглядаецца ў судзе Мёрскага раёна ў закрытым рэжыме. Працэс вядзе суддзя Ірына Яскевіч, паведамляюць праваабаронцы.

Заўтра Эме Сцепулёнак споўніцца 69 год.