62-гадовай жанчыне прысудзілі год калоніі за рэпост з асабістымі дадзенымі сілавіка
У судзе Жабінкаўскага раёна асудзілі Наталлю Ляцко за рэпост допіса з асабістымі дадзенымі сілавіка паводле арт. 188 (Паклёп) і ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) КК.

Наталлю абвінавацілі ў тым, што яна зрабіла рэпост на сваёй старонцы публікацыі з асабістымі дадзенымі супрацоўніка органаў унутраных спраў. Таксама жанчына апублікавала фотаздымак сілавіка з уласным каментаром аб здзейсненых ім злачынствах. Суд вырашыў, што інфармацыя ў каментары «свядома ілжывая» і дыскрэдытуе супрацоўніка ў вачах грамадства.
Суддзя Віктар Новік прысудзіў жанчыне 1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 50 базавых велічыняў (1600 рублёў). Таксама ў межах грамадзянскага пазова з Наталлі спагналі 1000 рублёў маральнай шкоды на карысць сілавіка.
Вясна