У Гародні судзяць прафсаюзнага лідара Андрэя Ханевіча
Рэпрэсіі ў Беларусі. У Гародні судзяць прафсаюзнага лідара Андрэя Ханевіча.

У Гарадзенскім абласным судзе працягнулі разгляд крымінальнай справы супраць старшыні першаснай арганізацыі Беларускага Незалежанага прафсаюза працаўнікоў ААТ «Гродна Азот» Андрэя Ханевіча. Гэта ўжо трэцяе пасяджэнне. Абвінавачанне запрасіла для яго 5 гадоў калоніі.
Ханевіча абвінавачваюць паводле арт. 369-1 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Паведамляецца, што мужчыну ставяць у віну размову з журналістам «Белсат», падчас якой Андрэй «перадаў нейкія звесткі». Тэлефон Андрэя праслухоўвалі, размовы запісвалі супрацоўнікі спецслужбаў.
Судовае рашэнне вынясуць 16 лістапада.
Беларускае Радыё Рацыя