Еўрапарламент даў «зялёнае святло» на далучэнне Харватыі да Шэнгенскай зоны
10 лістапада Еўрапарламент адкрыў Харватыі шлях да ўступлення ў Шэнгенскую зону, пакінуўшы канчатковае рашэнне ў руках кіраўнікоў урадаў ЕЗ.

Еўрапарламент 534 галасамі супраць 53 падтрымаў адмену памежнага кантролю паміж Шэнгенскай зонай і Харватыяй.
Канчатковае рашэнне цяпер павінна прыняць Рада ЕЗ, у якую ўваходзяць кіраўнікі ўрадаў 27 краінаў Еўразвязу. Летась у снежні Рада ЕЗ ужо пацвердзіла, што Харватыя выканала ўсе крытэрыі для падачы заяўкі на доступ да Шэнгенскай зоны.
Беларускае Радыё Рацыя
Array