Святлана Ціханоўская наведала Рэйк’явік з працоўным візітам



Святлана Ціханоўская наведала Рэйк’явік з працоўным візітам, дзе сустрэлася з прэм’ер-міністаркай, міністаркай замежных спраў, спікерам парламента і дэпутатамі.

Святлана Ціханоўская і прэм’ер-міністарка Ісландыі Катрын Якабсдоцір. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Таксама яна выступіла на Рэйк’явіцкім глабальным форуме і распавяла пра ролю жанчын у беларускім пратэсце і сітуацыю з палітвязнямі. Ціханоўская перадала ісландскаму кіраўніцтву і парламентарам спіс прапановаў, якія могуць быць рэалізаваныя падчас ісландскага прэзідэнцтва ў Радзе Еўропы.

Пасля сустрэчы з Ціханоўскай міністарка замежных спраў Тордзіс Кальбрун Рэйкф’ёрд Гільфадоцір далучылася да ўжо міжнароднага флэшмоба і напісала ў твітары «Жыве Беларусь».

Ісландыя на гэтым тыдні пачала прэзідэнцтва ў Радзе Еўропы, а з 1 студзеня – Ісландыя будзе старшыняваць у Радзе Паўночных краін, куды ўваходзяць Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя, Данія, Ісландыя.

Array