У Варшаве прэзентавалі тэатральна-музычную пастаноўку “Замова”
Паказ фальклорна-містычнага спектакля, у якім задзейнічаныя 3 акцёры, прайшоў пры аншлагу.

“Твор заснаваны на матывах старажытных песень і рытуалаў Палесся. І я думаю, ён можа быць цікавым не толькі беларускаму гледачу”, – дзеліцца меркаваннем рэжысёр і каардынатар праекту Максім Шышко.
– Я думаю, што пастаноўка можа быць цікавай для дыяспары, таму што, калі ты пераязджаеш, я ўжо на сваёй скуры адчуў, то ёсць туга па радзіме, ёсць туга па сваёй нейкай гаворцы. Гэты праект можа рэпрэзентаваць беларускую культуру і папулярызваць сярод іншых народаў. Гэта першая мая маштабная паўнацэнная праца як рэжысёра, я не маю рэжысёрскай адукацыі, але думаю, што гэта можа быць першым маім крокам па шляху да рэжысуры.
Убачыць пастаноўку “Замова” таксама можна сёння, 12 лістапада.




Беларускае Радыё Рацыя