Палітзняволенага Дзяніса Івашына  не вызвалілі з карцару



Праваабаронцам стала вядома, што гарадзенскага журналіста-палітвязня Дзяніса Івашына, якога ў пазамінулую пятніцу змясцілі ў карцар на 7 сутак за чарговае «парушэнне правілаў унутранага распарадку», праз тыдзень з яго ўсё ж не выпусцілі, то бок прызначылі дадатковыя суткі «пакарання».

За што ён патрапіў у «няміласць» да адміністрацыі  «Турмы №1» гэтым разам, невядома, як і нагода для папярэдняга «пакарання», піша  «Гарадзенская праваабарона».

Нагдаем, Івашына асудзілі да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.