Беларусы сталі больш вучыць ангельскую і польскую мовы



Беларусы сталі больш вучыць ангельскую і польскую мовы. Прычым кожны пяты хоча вучыцца ў анлайн. Акрамя самай распаўсюджанай ангельскай мовы, высокі попыт назіраецца і на вывучэнне польскай мовы.

Фота: optima.school

Такімі дадзенымі з Myfin.by падзялілася Школа замежных моў Streamline. Попыт на замежныя мовы ўзрастае апошнія гады. Многім яны патрабуюцца па працы ці для бізнэсу – гэта адзін з самых папулярных матываў. Але ўсё больш і тых, хто хоча свабодна размаўляць падчас падарожжаў. Некаторыя рыхтуюцца да здачы іспытаў. Асабліва актыўная моладзь, кола зносін якой часта не абмежавана аднагодкамі з адной краіны. Але расце і доля старэйшых вучняў. Традыцыйна часта запісваюцца «айцішнікі».

Самай папулярнай мовай застаецца ангельская розных узроўняў. Запатрабаваны і мовы краін Усходняй Еўропы, асабліва польская і чэшская. Таксама многія хочуць загаварыць па-нямецку і па-французску. Большасць вучняў у Менску аддае перавагу займацца ў навучальных класах. На анлайн-навучанне запісваецца кожны пяты.

Беларускае Радыё Рацыя