На прэзідэнцкіх выбарах у Славеніі ўпершыню перамагла жанчына
Незалежны кандыдат Наташа Пірц Мусар лідаруе ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў нядзелю ў Славеніі. Пра гэта паведамляе Associated Press.

Пасля падліку большай часткі бюлетэняў, Пірц Мусар атрымала 54% галасоў. За яе суперніка на выбарах, прадстаўніка Славенскай дэмакратычнай партыі Анжэ Логара, прагаласавалі 46% выбаршчыкаў.
Логар ужо прызнаў сваю паразу. Такім чынам, 54-гадовая Пірц Мусар стане першай жанчынай на пасадзе прэзідэнта Славеніі.
Пасля набыцця краінай незалежнасці пасля распаду Югаславіі ў 1991 годзе. Новы кіраўнік дзяржавы павінен уступіць на пасаду 23 снежня, калі скончыцца пяцігадовы мандат цяперашняга прэзідэнта Славеніі Барута Пахора.
Array