Палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна пераводзяць у турму на 1,5 года
Палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна пераводзяць у турму на 1,5 года.

Па інфармацыі праваабаронцаў, суддзя Івацэвіцкага раёна Аляксандр Кірыловіч 11 лістапада пастанавіў перавесці Алеся Пушкіна на турэмны рэжым тэрмінам на паўтара года. Пакуль невядома ў якой турме мастак будзе адбываць тэрмін.
Як нагадвае “Вясна”, Алеся Пушкіна затрымалі 30 сакавіка 2021 года. Яго абвінавацілі паводле двух крымінальных артыкулаў: распальванне варожасці і здзек з дзяржаўных сімвалаў. Сёлета 30 сакавіка Пушкіна асудзілі да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Ён адбываў пакаранне ў калоніі ў Івацэвічах, вядомай як “Воўчыя норы”.