Жыхара Зябраўкі пад Гомелем падазраюць у “шпіянажы” на карысць Украіны
Жыхара Зябраўкі пад Гомелем падазраюць у “шпіянажы” на карысць Украіны
Стала вядома пра затрыманне жыхара вёскі Зябраўка Гомельскага раёна Яўгена Глушкова. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, мужчыну падазраюць у “шпіянажы” на карысць Украіны, паведамляе “Штодзень”.
Знаёмыя, суседзі затрыманага, перакананыя, што гэта інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Хлопец перад затрыманнем працаваў ветэрынарам у адной з клінік Гомеля, мае выключна станоўчыя характарыстыкі ад працадаўцаў.
Да пачатку вайны ва Украіне Яўген жыў працяглы час за мяжой. У апошнія гады — у Кітаі, дзе займаўся музыкай і планаваў застацца жыць. Але праз пандэмію быў вымушаны вярнуцца на радзіму. Яўген Глушкоў знаходзіцца ў гомельскім СІЗА №3.
Беларускае Радыё Рацыя