Анонс: 15-га лістапада «Госць Рацыі» – Cяргей Бульба



У чаканні незалежнасці Новай Беларусі шмат спадзеваў выклікала нядаўняе вызваленне Херсона ад расейскай акупацыі. Маўляў, хутка будуць змены і ў беларускай дзяржаве пасля паразы Расеі ў вайне з Украінай. Аднак хто зможа атрымаць уладу ў Беларусі ў новых умовах: стабільны рэжым Лукашэнкі, ці Аб’яднаны Пераходны Кабінет, які зведаў за апошні час арганізацыйны крызіс, ці полк Каліноўскага, а мо і сам беларускі народ?

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка пагутырала з былым вайскоўцам, заснавальнікам «Белага Легіёну» Сяргеям Бульбам пра тое, навошта ў Гародні адкрываецца Генконсульства Расеі ў Беларусі, як можна вырашыць крызіс Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і які лёс чакае тэрыторыю Беларусі пасля перамогі Украіны ў вайне Расеі. 

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам былога вайскоўца, заснавальніка „Белага Легіёна” Сяргея Бульбы, слухайце ў аўторак, 15-га лістапада на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 07.10 адпаведна.

Беларускае Радыё Рацыя