Зяленскі на G20 выказаўся за заканчэнне вайны, але без кампрамісу
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў на саміце „Групы 20”, які праходзіць у Інданезіі. Ён адзначыў, што вызваленне Херсона не азначае заканчэнне вайны. Паводле яго слоў, украінцам яшчэ давядзецца ваяваць некаторы час, каб вызваліць усю краіну. Пры гэтым ён упэўнены ў перамозе ўкраінскіх сіл.

Прэзідэнт Украіны прапанаваў удзельнікам саміту сваю формулу свету. Гэта набор рашэнняў, якія трэба рэалізаваць.
«Я хачу, каб гэтая агрэсіўная расейская вайна скончылася справядліва і на аснове Статута ААН і міжнароднага права, а не абы-як – па трапнай фармулёўцы спадара Генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша. Не варта прапаноўваць Украіне кампрамісы з сумленнем, суверэнітэтам, тэрыторыяй і незалежнасцю. Мы паважаем правілы, і мы – людзі слова. Украіна заўсёды была лідарам міратворчых намаганняў, і свет гэта бачыў. І калі Расея кажа, што быццам хоча скончыць гэтую вайну, то няхай давядзе гэта дзеяннямі», – сказаў ён.
Зяленскі адхіліў магчымасць новых Менскіх пагадненняў.
„Відавочна, што словам Расеі давяраць нельга, і не будзе ніякіх „Менскаў-3″, якія Расея парушыць адразу пасля заключэння”, – дадаў ён.
Прэзідэнт Украіны прэзентаваў свае прапановы. Сярод іх:
- радыяцыйная і ядзерная бяспека – дэмілітарызацыя Запарожскай АЭС,
харчовая бяспека - энергетычная бяспека – абмежаванне экспартных цэн на энергарэсурсы для Расеі,
вызваленне ўсе палонных і дэпартаваных - выкананне Статута ААН і аднаўленне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і сусветнага парадку, вывядзенне расейскіх войскаў і спыненне баявых дзеянняў
- справядлівасць – кампенсацыя страт Украіны ў вайне і спецтрыбунал для ваенных злачынцаў,
экалагічная бяспека - недапушчэнне эскалацыі – рэалізацыя прапаноў па гарантыях бяспекі
- фіксацыя заканчэння вайны.