За выступ перад работнікамі «Беларуськалія» прафсаюзнага лідара асудзілі на 2,5 года калоніі



За выступ перад работнікамі «Беларуськалія» прафсаюзнага лідара асудзілі на 2,5 года калоніі. У Менскім абласным судзе 15 лістапада асудзілі палітзняволенага Аляксандра Мішука за (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных нанесці шкоду нацыянальнай бяспецы). Справу разглядала суддзя Вікторыя Паляшчукпаведамляе «Вясна».

Аляксандр Мішук. Фота „Беларускі Незалежны прафсаюз”

Аляксандра затрымалі 25 мая 2022 года на працоўным месцы. У яго дома і ў кабінеце на працы правялі вобшукі. Мужчыну на працягу двух месяцаў утрымлівалі ў СІЗА КДБ, пасля перавялі ў СІЗА-1 Менска.

Чатыры месяцы Аляксандру не дазвалялі спаткацца з жонкай.

Аляксандр Мішук — віцэ-старшыня Беларускага незалежанага прафсаюза (БНП) і старшыня пярвічнай арганізацыі БНП «Беларуськалій».

Беларускае Радыё Рацыя