Анціч пакіне «Шахцёр» вольным агентам



Абаронца «Шахцёра» Нікола Анціч пакіне клуб вольным агентам. Сербскі футбаліст правёў за салігорскі клуб 4 сезоны.

Нікола Анціч Фота: football.by

У лістападзе 2021 года паведамлялася, што Анціч гатовы быў сысці, аднак «Шахцёр» не вызначыўся з будучыняй абаронцы, у выніку серб адпрацаваў яшчэ адзін год па кантракце. У гэтым сезоне Анціч згуляў 25 гульняў у чэмпіянаце Беларусі, забіўшы 3 мячы і аддаўшы 2 галявыя перадачы.

Як паведамляе журналіст Уладзіслаў Татур, у абаронцы Ніколы Анціча ёсць прапанова ад «Арыса» з Лімасола. Нагадаем, што каманду ўзначальвае беларускі спецыяліст Аляксей Шпілеўскі, а ў складзе кіпрскага клуба выступае Яўген Яблонскі, а таксама экс-партнёр Анціча па салігорскім клубе Юліюс Сзоке.

Новак Джокавіч за паўтары гадзіны разабраўся са Стэфанасам Цыцыпасам

Серб Новак Джокавіч з перамогі стартаваў на Выніковым турніры АТП. У матчы першага тура групавога этапу Джокавіч сустракаўся з грэкам Стэфанасам Цыцыпасам. Матч завяршыўся перамогай Джокавіча ў двух сэтах – 6:4, 7:6 (7:4). Такім чынам, Джокавіч узначаліў турнірную табліцу „Чырвонай групы”, дзе акрамя серба і грэка выступаюць два расейскія тэнісісты — Андрэй Рублёў і Данііл Мядзведзеў. У матчы паміж імі перамогу святкаваў Рублёў – 6:7 (7:9), 6:3, 7:6 (9:7).

Крышціяну Раналду можа ў бліжэйшы час стаць свабодным агентам

37-гадовы партугальскі нападаючы „Манчэстэр Юнайтэд” Крышціяну Раналду, які на мінулым тыдні даў скандальнае інтэрв’ю журналісту Пірсу Моргану з The Sun, ужо ў бліжэйшы час можа пакінуць стан манкуніянцаў, паведамляе італьянскі інсайдар Нікола Скіра ў твітэры. Юрысты Раналду сумесна з „Манчэстэр Юнайтэд” працуюць над варыянтамі скасавання кантракта зорнага гульца. Футбаліст мае намер выйсці на рынак свабодных агентаў ужо да студзеня.

Браты Сядзіны, Альфрэдсан і Луонга ўведзены ў Залу славы

Шведы Хенрык і Даніэль Сядзіны, Даніэль Альфрэдсан, канадзец Роберта Луонга і фінка Рыіка Салінен уведзены ў Залу хакейнай славы, — паведамляе афіцыйны сайт НХЛ. Цырымонія прайшла ў Таронта. Браты Седзіны ўсю кар’еру баранілі колеры „Ванкувер Кэнакс”. Хенрык – лідар каманды па перадачах, ачках і згуляным матчах, Даніэль – найлепшы снайпер у гісторыі клуба. Яны з’яўляюцца алімпійскімі чэмпіёнамі і чэмпіёнамі свету. Альфрэдсан з’яўляецца лідарам „Атавы Сенатарс” па ачках, галах і перадачах. Таксама на рахунку форварда золата Алімпіяды 2006. Луонга – двухразовы алімпійскі чэмпіён, пераможца двух чэмпіянатаў свету. Рыікка Салінен – ​​двухразовая бронзавая прызёрка Гульняў і сяміразовая прызёрка ЧС.

Беларускае Радыё Рацыя