Улады Украіны адрэагавалі на падзеі ў Польшчы
Улады Украіны адрэагавалі на падзеі ў Польшчы. “… здарылася тое, пра што мы папярэджвалі даўно. Тэрор не абмяжоўваецца нашымі нацыянальнымі межамі. Расейскія ракеты ўдарылі па Польшчы”, — сказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім вячэрнім звароце. — Біць ракетамі па тэрыторыю NATO. Гэта расейскі ракетны ўдар па калектыўнай бяспецы! Гэта вельмі істотная эскалацыя. Трэба дзейнічаць”.
Украіна выказвае поўную салідарнасць з Польшчай і гатова аказаць ёй любую неабходную падтрымку, заявіў міністр замежных спраў Дзмітро Кулеба. «Калектыўны адказ на дзеянні Расеі павінен быць жорсткім і прынцыповым. Сярод такіх неадкладных дзеянняў: саміт NATO з удзелам Украіны для выпрацоўкі далейшых сумесных дзеянняў, якія прымусяць Расею змяніць курс эскалацыі, а таксама прадастаўленне Украіне сучасных знішчальнікаў, такіх як F-15 і F-16, а таксама сістэмы супрацьпаветранай абароны”, пералічыў ён.
Array