Юрый Губарэвіч абвясціў пра запуск кампаніі “Кадравы рэзерв для новай Беларусі”
“Кадравы рэзерв для новай Беларусі” – пра запуск такой кампаніі заявіў намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Юрый Губарэвіч.

Ён кажа, што ўжо цяпер трэба рыхтаваць прафесіяналаў, якія зоймуць дзяржаўныя пасады і будуць ажыццяўляць рэформы. Палітык звяртаецца ў тым ліку да цяперашняга чынавенства:
– Вельмі шмат спецыялістаў і на сёння застаюцца ў сістэме, не замазаныя ў злачынствы, не прымаюць удзел у ажыццяўленні рэпрэсій, працуюць на сваіх месцах і спатрэбяцца новай Беларусі. Як раз такі яны могуць падаць заяўку ў кадравы рэзерв будучый новай, дэмакратычнай Беларусі. Таксама мы разлічваем на шырокую актыўнасць грамадзян Беларусі, якія з палітычных прычынаў, можа быць іншых, вымушаны былі пакінуць радзіму.
“Мы паклапоцімся пра бяспеку захавання асабістых звестак усіх удзельнікаў, асабліва тых, хто знаходзіцца ў Беларусі. Перамены абавязкова адбудуцца. І зараз мы выкарыстаем час для падрыхтоўкі і прафесійнага росту”, – кажа Юрый Губарэвіч ў відэазвароце. Для набору ўдзельнікаў Кадравага рэзерву створаная асобная інтэрнэт-платформа.
Беларускае Радыё Рацыя