Андрэй Шарэнда: Жонка амаль увесь час у ШЫЗА ці ПКТ
Палітзняволеную актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк, што адбывае тры гады ў калоніі ў Гомельскай вобласці, амаль увесь час трымаюць у ШЫЗА ці ў ПКТ (памяшканні камернага тыпу), і ў яе амаль няма кантактаў з сям’ёй.

Пра кантакты з жонкай распавядае яе муж Андрэй Шарэнда:
– Калі Паліна будзе знаходзіцца 6 месяцаў у ПКТ, за гэты час нельга нічога ёй перадаць. Так атрымалася, што Паліна да гэтага часу, яна ўжо ў калоніі чатыры месяцы няпоўных, яна ў атрадзе фактычна не знаходзілася. З гэтых чатырох месяцаў – восемдзесят сутак яна правяла ў ШЫЗА, у карцары. Спасылаючыся на тое, што Паліна ўвесь час знаходзіцца ў карцары, да яе не мог патрапіць адвакат, да яе таксама не даходзілі перадачы, і таксама, наколькі зразумеў, да яе не даходзілі лісты, якія мы адпраўлялі.
Па словах Андрэя Шарэнды, маці Паліны завезла дачцы пасылку, аднак з перадачай атрымалася дзіўная сітуацыя.
– Маці Паліны амаль месяц збірала гэтую пасылку. Рэчы, сухафрукты. Стараліся падабраць час, каб перадаць гэтую пасылку, каб яна не знаходзілася ў ШЫЗА. І вось даведаліся, што Паліна выйшла, маці Паліны сама на машыне заехала ў Рэчыцу, і гэтую пасылку прынялі. Але так атрымалася, што літаральна праз два дні, як Паліна атрымала гэтую перадачу, яе змесцілі ў памяшканне камернага тыпу.
Паліна Шарэнда-Панасюк асуджаная да трох год пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па трох артыкулах крымінальнага кодэксу і цяпер знаходзіцца ў папраўчай калоніі №24 у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыя калоніі змясціла Паліну 12 кастрычніка 2022 году на 6 месцаў у так званае ПКТ (памяшканне камернага тыпу).
Беларускае Радыё Рацыя