Расейскія найміты дыслакуюцца ў Слонімскім раёне



Маніторынгавая група „Беларускі Гаюн” высветліла некаторыя падрабязнасці знаходжання расейскіх вайскоўцаў у Беларусі. Гэта ўдалося зрабіць учора, 15 лістапада, пасля таго як расейскія вайскоўцы ў адным з чатаў папрасілі дапамагчы ім адбуксіраваць зламаны аўтамабіль. Спецкар „Гаюна” пад выглядам неабыякавага грамадзяніна пагаварыў з расейцамі.

Вайскоўцы распавялі, што ў іх белай «Нівы» (дзярж. нумар м661тм-21, Чувашская рэспубліка, РФ) у Баранавічах зламаўся рухавік і аўтамабіль трэба адбуксіраваць у раён Слоніма.

У размове з «неабыякавым грамадзянінам» вайскоўцы прызналіся, што не ведаюць, колькі прабудуць у Беларусі, і хочуць вярнуцца дадому.

На пытанне: „Па мабілізацыі вы тут ці так?” суразмоўца адказаў: «Найміты» (пайшлі на службу па кароткатэрміновым кантракце).

Вайскоўцы распавялі, што на палігоне «Абуз-Лясноўскі» дыслакуюцца каля 700 чалавек – пяхота і танкісты з артылерыяй, але самі суразмоўцы жывуць не на палігоне. Як удалося высветліць, найміты размяшчаюцца каля вёскі Чапелева Слонімскага раёна.

Ваенныя таксама сказалі, што расейскія салдаты ведаюць, куды канкрэтна іх накіроўваюць ва Украіну, а на Херсонскім напрамку стаяць БАРСы (рэзервісты баявога армейскага рэзерву ВС РФ).

reform.by

Array