Прафсаюзнага лідара Андрэя Ханевіча асудзілі на 5 гадоў калоніі



У Гарадзенскім абласным судзе вынеслі прысуд па крымінальнай справе старшыні першаснай арганізацыі Беларускага Незалежанага прафсаюза працаўнікоў ААТ «Гродна Азот» Андрэя Ханевіча. Справу разглядаў суддзя Віталь Кулеш.

Ханевіча абвінавачвалі паводле арт. 369-1 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Паведамляецца, што Андрэю ставілі ў віну размову з журналістам «Белсат», падчас якой Ханевіч «перадаў нейкія звесткі». Тэлефон мужчыны праслухоўвалі, размовы запісвалі супрацоўнікі спецслужбаў.

Вясна