Юлія Гатоўка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Шарм-эль-Шэйху



Беларуска Юля Гатоўка (282-гі нумар рэйтынгу ВТА) выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў егіпецкім Шарм-эль-Шэйху з прызавым фондам 25 000 долараў. У матчы 1/16 фіналу наша суайчынніца перайграла прадстаўніцу Турцыі Ілай Ёрук (481 ВТА) – 6:0, 6:4.

Яшчэ адна беларуска Ганна Кубарава (326-ы нумар рэйтынгу ВТА) выбыла ў 1/8 фіналу турніру ў ізраільскім Мейтары з прызавым фондам 60 000 даляраў. Яна прайграла прадстаўніцы Венгрыі Наталлі Сабанін (250 ВТА) – 1:6, 6:3, 2:6.

Трэнерскі штаб „Энергетыка”-БДУ ў поўным складзе працягне працу з камандай у будучым сезоне

Трэнерскі штаб „Энергетыка”-БДУ на чале з Паўлам Раднянком і пры ўдзеле Анатоля Юрэвіча працягнуў працу з камандай у будучым сезоне. Пра гэта распавёў дырэктар клуба Аляксандр Захарчэня. А вось найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі Бабір Абдзіхолікаў распавёў, што, хутчэй за ўсё, пакіне „Энергетык”-БДУ.

Паўабаронцы Максім Санец і Іскандар Зарабекаў пакінулі “Слуцк”. Кантракты з абодвума гульцамі скасаваны па ўзаемнай дамове бакоў, інфармуе афіцыйны сайт клуба. Максім Санец адыграў 12 матчаў за „Слуцк” і забіў два галы. Іскандар Зарабекаў у чэмпіянаце Беларусі-2022 на поле не з’яўляўся.

Каспер Рууд адолеў Тэйлара Фрыца і гарантаваў сабе ўдзел у паўфінале

На Выніковым турніры АТП у матчы „Зялёнай групы” нарвежац Каспер Рууд перамог амерыканца Тэйлара Фрыца з лікам 6:3, 4:6, 7:6 (8:6). Дзякуючы гэтай перамозе Рууд датэрмінова выйшаў у паўфінал турніру, заняўшы першае месца ў квартэце. Фрыц дзеліць другую пазіцыю з канадцам Феліксам Ожэ-Альясімам, а іспанец Рафаэль Надаль датэрмінова пазбавіўся шанцаў на выхад у паўфінал.

Адразу пяць футбольных асацыяцый падалі заяўку на правядзенне Еўра-2028

Англія, Паўночная Ірландыя, Шатландыя, Уэльс і Ірландыя афіцыйна падалі сумесную заяўку на правядзенне чэмпіянату Еўропы па футболе 2028 года. Слоган будзе гучаць так: “Футбол для ўсіх. Футбол на карысць. Футбол для будучыні». Выбары адбудуцца ў верасні 2023 года. На правядзенне ЧЕ-2028 таксама прэтэндуе Турцыя. У 2024-м годзе чэмпіянат Еўропы пройдзе ў Нямеччыне. А ў 2021 годзе ён прайшоў у 11 гарадах 11 краін — чальцоў УЕФА.

Беларускае Радыё Рацыя