Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да TUT.ВY



Абвінавачаныя азнаёміліся з яе матэрыяламі, у бліжэйшы час яна будзе перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

«Большасць фігурантаў абвінавачваецца ў нявыплаце падаткаў. Амаль усе яны заявілі хадайніцтвы Лукашэнку аб памілаванні, кампенсавалі ўрон у поўным аб’ёме і ўнеслі крымінальна-прававую кампенсацыю. Большасць абвінавачаных супрацоўнічалі са следствам, таму ім змянілі меру стрымання. Цяпер пад вартай знаходзяцца толькі двое фігурантаў», — паведаміў намеснік старшыні СК Алег Шандаровіч.

Нагадаем, цяпер па «справе TUT.ВY» за кратамі знаходзяцца Марына Золатава і Людміла Чэкіна.