У беластоцкай галерэі „Marchand” адкрылася перадаўкцыённая выстава



Гэта не „Сотбіс” і не „Крысціс”, але таксама мастацкі аўкцыён, які ўжо мае свае традыцыі і сваіх сталых удзельнікаў – як мастакоў, працы якіх выстаўляюцца на аўкцыён, так і пакупнікоў твораў мастацтва.

Напярэдадні чарговага, сёмага, аўкцыёну ў беластоцкай галерэі „Marchand” адкрылася перадаўкцыённая выстава прац, якія будуць выстаўлены на продаж.

Кажа арганізатар аўкцыёну Януша Жабюк:

– Перыядычна пашыраем колькасць мастакоў і колькасць прац. На гэтым аўкцыёне рэкордная колькасць прац – 52, сярод якіх 6 скульптур. Увесь час пашыраемся, знаходзім новых людзей, але захоўваем адметнасць, каб падляшскі аўкцыённы дом прадстаўляў Падляшша, паводле нашага слогана – рэкламуем мастакоў Падляшша і мастацтва на Падляшшы.

Аранізатарам мастацкіх аўкцыёнаў з’яўляецца Падляшскі Аўкцыённы Дом. Наступны аўкцыён, і апошні ў гэтым годзе, адбудзецца 2 снежня. З працамі, якія будуць выстаўлены на продаж, можна пазнаёміцца ў беластоцкай галерэі „Marchand”.

Беларускае Радыё Рацыя