Вынесены прысуд вядомаму каталіцкаму і грамадскаму актывісту Мікалаю Арцюхову
У судзе Партызанскага раёна Менска вынесены прысуд вядомаму каталіцкаму і грамадскаму актывісту Мікалаю Арцюхову. Яму прысудзілі два з паловай гады калоніі.

Яго абвінавацілі ў закліках да акцый пратэсту ў сацыяльных сетках, падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і актыўным ўдзеле ў іх.
Справу разглядала суддзя Наталля Дзядкова.
Па матэрыялах абвінавачання, Арцюхоў у жніўні 2020 года ў Facebook на сваёй старонцы размяшчаў выказванні пабуджальнага характару – заклікі да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, іх адабрэнне і падтрымку, да прыняцця ў іх асабістага ўдзелу, да блакавання дарожнага руху.
Такім чынам, на думку следства, ён навязваў сваё меркаванне і тым самы дапускаў дыскрэдытацыю дзяржаўнай улады, распаўсюджвання сумненняў у дакладнасці вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Вясна