Затрыманы віцэ-дэкан Магілёўскага дэканату, айцец Віталій Чабатар
Як стала вядома @christianvision, магілёўскі святар быў затрыманы 17-га лістапада.

Айцец Віталій Чабатар належыць да Ордэну кларэтынаў і працуе ў Магілёве з 2007 году. У студзені 2018 біскуп Аляксандр Яшэўскі прызначыў яго віцэ-дэканам Магілёўскага дэканата. Актуальна з’яўляецца вікарыем мясцовай парафіі св. Антонія Падуанскага.
Гэта чарговая атака на святароў Магілёва – летась у красавіку ўжо затрымлівалі мясцовага дэкана кс. Андрэя Кеўліча. Тады святар атрымаў штраф 20 базавых велічынь за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.
Вясна